Играем - историю, традиции страны изучаем: познавательная игротека

Лічылкі

Бегла курка па таку, 

Па зялёным табаку, 

Ела цукар i мядок. 

Адызi у iншы бок! 


 

Плыу па моры чамадан, 

У чамадане быу дыван, 

На дыване плавау слон. 

Хто не верыць - выйдзi вон! 


 

Анi - банi, што пад намi, 

Пад жалезнымi стаубамi? 

Сiта, плiта, квас… 

Адыдзi ад нас! 


 

Жым - жым - перажым, 

Давай далей пабяжым 

Цераз ваду i агонь, 

Не дагонiць нас i конь! 


 

Бег сабака цераз мост: 

Чатыры лапы, пяты - хвост. 


 

Энiкi - бэнiкi, елi варэнiкi. 

Энiкi - бэнiкi, клёц! 


 

Чук - чук - чук - чукоу, 

Налавiу дзед шчупакоу. 

Налавiу iх два вядры… 

Разбягайся, хто куды! 


 

Кацiлася торба  

З вялiкага горба, 

А у той торбе хлеб, палянiца… 

З кiм хочаш падзялiцца? 


 

Заляцеу воран у трубу чорну. 

Дым валiць - цябе вадзiць!

 


 

Пярвенчыкi, другеньчыкi, 

Кругi. Другi - вон! 

 


 

Ходзiць коцiк каля плота, 

Манiць дзетак-малалетак: 

- Ах, вы, дзеткi, шмат жа вас. 

Красна шапка, прэч ад нас! 


 

Бегау заяц па бару, 

Збiрау трауку - лебяду, 

Клау яе ён у пучок. 

Уцякайце: вось - ваучок! 


 

Саломiна, Яромiна 

Прэла, гарэла, 

На моры ляцела. 

Касцюк, Масцюк, Радзiвон - 

Выйдзi вон! 


 

- Цiлi - целi -  

Птушкi пелi, 

Узнялiся, паляцелi, 

Сталi у лесе гнёзды вiць. 

Хто не уе, таму вадзiць! 


 

- Заяц белы, дзе ты бегау? 

- У лесе. 

- Што рабiу? 

- Лыкi драу. 

- Куды клау? 

- Пад калоду. 

- Выйдзi вон з карагоду! 


 

Едзе брычка, званок звiнiць. 

Выйшла дзеука лiчыць: 

- Раз, два, тры -  

Выйдзi, малы, ты! 

 

 

 


 

Пятро, Пятро, падай вядро. 

Карове - пiць, табе - вадзiць!

 

 


 

Камарыкi - мошкi 

Скачуць па дарожцы. 

Хутка ноч - 

Разбягайцесь проч! 


 

Сядзiць заяц на прыпечку, 

Лiчыць дзяцей па iмечку: 

- Андрэй, Сцяпан, Лявон, 

Выйдзi з круга вон! 


 

Тут на лауцы дзецi селi, 

А вароны прыляцелi 

I прынеслi ля варот: 

Гэта - мацi, гэта - кот! 


 

Iшла зязюля мiма сецi, 

А за ёю - яе дзецi, 

I крычала: "Ку - ку - мак!" 

Прынiмай адзiн кулак! 

свернуть

Чытаем беларускія казкі

Маша і мядзведзь 

Жыла-была дзевачка Маша.  
Пайшла яна з сяброўкамі ў лес чарніцы збірацьЗнайшлі дзевачкі невялічкую лапінку ягадсабралі ўседы пайшлі далей шукацьКусцік за кусцікчарнічка за чарнічку, так і не заўважыла Маша, як заблудзілася.  
Стала яна крычацьНіхто з сябровак не адгукваецца, звала, звала Маша, асіпла. А ўжо і змяркацца пачалоЦёмна ў лесе стала, страшна.  
Спужалася дзевачка, заплакала. Пачала скрозь слёзы зваць:  
 
«Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач 
Ніхто не адклікаеццаТолькі страшна гудзе лес ды рэха адгукаеццаЯшчэ раз крыкнула Маша:  
Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач!  
раптам да яе данеслася:  
- Я ў бары, я ў лесе, іду к табе нанач!  
Узрадавалася Маша, пачала крапчэй зваць:  
Хто ў бары, хто ў лесе, прыйдзі ка мне нанач!  
— Я ў бары, я ў лесе, іду к табе нанач.  
Глядзіць Маша, а з лесу вылазіць вялізны мядзведзьСтрашна дзевачцы стала, але ж думае, не адна буду.  
Мядзведзь ёй і кажа:  
Пайшлі да мяне жыць.  
Што зробіштрэба ісціПрывёў мядзведзь дзевачку ў бярлогу. А там цёмнагразнаУзялася Маша, прыбрала ўсё. Дала мядзведзю чарніц і хлеба, які брала з сабой у лес. Наеўся мядзведзь і загадаў слаць пасцель.  
- А як мне слаць? — пытае дзевачка.  
- Рад камення, рад палення, ступу пад голавукарытам накрыцца.  
Цяжка было дзевачцы, але ж паслаламядзведзь і заснуў. А Маша расплакаласяяшчэ страшней ёй стала, дамоў захацелася. Але як дабрацца ў вёску?  
А жыла ў бярлозе пад печкай мышка. Яна таксама баялася мядзведзя. Маша дала ёй хлебныя крошкіПаела мышка і кажа:  
— Не плач, Маша, я цябе завяду дамоў.  
Узрадавалася дзевачка і хуценькапакуль спаў мядзведзьвыслізнула з мышкай з бярлогі.  
Вывела мышка Машу з лесу, прывяла дахатыУзрадаваліся бацькіНакармілі мышку і вырашылі пакінуць яе ў сябе. 3 той пары і жывуць мышы побач з чалавекам.  

 
Запісала Л.М. Драбовіч ад А.А. Марозжыхаркі в. Сцяпанаўка. 

 

  Пчала і муха 

Жылі-былі пчала і муха. Пчала з ранку да вечара па лугах лятала, мёд зьбірала. А муха мёд толькі есьці любіліДзе мёдам запахне, там і яна. А дзе мёду не чуваць, там муха ня хоча нават пераначаваць.  
Аднаго разу прысела муха адпачыць на зялёным лузе. Сонейка муху прыграваелёгкі ветрык абвявае. Кругом кветкі цьвітуцьшустрыя конікі скачуцьУ небе птушкі песенькі сьпяваюць.  
Задумалася муха: як добра на сьвеце жыць!  
Думала-думала, ды задрамала.  
А ў гэты час над лугам пчала праляталаЛяціцьгудзе, мёд у вулей нясеЦяжка ёйаж стогне небарака.  
Прахапілася муха ды як закрычыць на пчалу:  
— Ах ты сякая-такая! Чаго тут над вухам стогнеш, мне спаць не даеш!  
— Выбачай, — сказала пчала. — Я шмат мёду нясу, дык і стагну.  
— Ха-ха, — засьмяямлася муха, — шмат мёду нясеш, а сама, нябосьгалоднаявунь якая худая — адны косьці...  
— Праўда, — адказвае пчала, — мы, пчолызьбіраем пуды, а самі худы.  
— А чаму ж вы худы? І мёд у вас, і вашчына ў вас...  
— Дык жа мёд мы зьбіраем ня толькі для сябе, а і сваім дзеткам, і гаспадаруякі нам хату зрабіўдаглядае нас.  
— Чакайчакай, — кажа муха, — я нешта не зусім цябе разумею: як гэта можна зьбіраць мёд для іншых? Мы, мухі, так не робім. Мы толькі гатовага мёду шукаем.  
— Ат, — замахала крыльцамі пчала, — няма мне калі з табой гаманіцьтрэба хутчэй дадому сьпяшаццамядовую кашку дзеткам варыць.  
— А дзе возьмеш ты мядовую кашку?  
— На сябе вязу.  
— У чым?  
— У вазку, у палазку і за пазушкай.  
Загула пчала ды паляцела ў свой вулей. 

 

Лёгкі хлеб 

Касіў на лузе касецЗмарыўся і сеў пад кустом адпачыцьДастаў торбачкуразьвязаў і пачаў есьці.  
Выйшаў зь лесу галодны воўкБачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есьцьПадыйшоў да яго воўк:  
— Ты што ясічалавеча?  
— Хлеб, — адказвае касец.  
— А ён смачны?  
— Дзіва што смачны!  
— Дай мне пакаштаваць.  
— Калі ласка!  
Адламаў касец кавалак хлеба і даў ваўку.  
Спадабаўся ваўку хлеб. Ён і кажа:  
— Хацеў бы я кожны дзень хлеб есьці, але дзе мне яго дастацьПарайчалавеча!  
— Добра, — кажа касец, — навучу цябедзе і як хлеб даставаць.  
І пачаў ён вучыць ваўка:  
— Перш-наперш трэба зямлю ўзараць...  
— Тады і хлеб будзе?  
— Не, брат, пачакайПотым трэба зямлю забаранаваць...  
— І можна хлеб есьці? — замахаў воўк хвастом.  
— Што ты, пачакай яшчэРаней трэба жыта пасеяць...  
— Тады будзе хлеб? — аблізнуўся воўк.  
— Не яшчэДачакайсяпакуль жыта ўзыдзехалодную зіму перазімуевясной вырасьцепотым закрасуепотым пачне наліваць зярнятыпотым сьпець...  
— Ох, — уздыхнуў воўк, — вельмі ж доўга чакаць. Але цяпер-то ўжо я наемся хлеба ўволю!  
— Дзе там наясіся! — перапыняе касец. — Рана яшчэСпачатку сьпелае жыта трэба зжацьпотым у снапы зьвязацьснапы ў бабкі паставіцьВецер іх правее, сонейка прасушыцьтады вязі іх на ток...  
— І есьці хлеб буду?  
— Які нецярплівыСпачатку трэба снапы абмалаціцьзярняты ў мяхі сабрацьмяхі ў млын завезьціды мукі намалоць...  
— І ўсё?  
— Не, ня ўсё. Муку трэба замясіць у дзяжы і чакацьпакуль цеста падыдзеТады ў гарачую печ пасадзіць.  
— І сьпячэцца хлеб?  
— Але, сьпячэцца хлеб. Вось тады і наясіся яго, — скончыў касец навуку.  
Задумаўся воўкпотым пачухаў лапай патыліцу і кажа:  
— Не! Гэтая работа занадта марудная і цяжкаяЛепш парай мне, чалавеча, як лягчэй яду здабываць.  
— Ну што ж, — кажа касец, — калі ня хочаш цяжкі хлеб есьціпараю табе лёгкіІдзі на выган, там конь пасецца.  
Пайшоў воўк на выганУбачыў каня:  
— Конь, конь! Я цябе з'ем.  
— Што ж, — кажа конь, — ешТолькі спачатку здымі з маіх ног падковыкаб не ламаць табе зубы аб іх.  
— І то праўда, — згадзіўся воўк.  
Нахіліўся ён падковы здымаць, а конь як стукне яму капытом у зубы...  
Перакуліўся воўк ды ходу.  
Прыбег да рэчкіБачыць — на беразе гусі пасуцца. "Ці ня з'есьці мне іх?" — думаепотым і кажа:  
— Гусігусі! Я вас з'ем.  
— Што ж, адказваюць гусі, — еш. Але спачатку зрабі нам адну паслугу перад сьмерцю.  
— Якую? — пытаецца воўк.  
— Пасьпявай нам, а мы паслухаем.  
— Гэта можнаСьпяваць я — мастак.  
Сеў воўк на купінузадраў галаву і давай выць. А гусі крыльлямі — мах, мах! Узьняліся й паляцелі.  
Зьлез воўк з купіныправёў гусей вачыма і пайшоў далей ні з чым.  
Ідзе ды лае сябе апошнімі словамі: "Ці ж ня дурань я, га? Навошта я згадзіўся сьпяваць гусям? Ну, цяпер каго ні сустрэну — з'ем!"  
Толькі ён так падумаўбачыць — ідзе па дарозе стары дзедВоў падбег да яго:  
— Дзеддзед! Я цябе з'ем!  
— Чаго так сьпяшацца! — кажа дзед. — Давай сьпярша табакі панюхаем.  
— А смачная яна?  
— Паспытай, дык будзеш ведаць.  
— Давай!  
Выняў дзед з кішэні капшук з табакаю, сам панюхаў і ваўку даў.  
Як нюхнуў воўк на ўсю сілу, дык цэлы капшук табакі ўдыхнуў у сябе. А потым як пачаў чхаць на ўвесь лес... Нічога ад сьлёз ня бачыцьусё чхае. Так з гадзіну чхаўпакуль усю табаку ня вычхаўАгледзеўся потым, а дзеда і сьлед прастыў.  
Пайшоў воўк далей. 
Ідзе ён і бачыць — на полі чарада авечак пасецца, а пастух сьпіцьНагледзеўся воўк у чарадзе самага большага барана, схапіў яго і кажа:  
— Баран, баран! Я цябе з'ем.  
— Што ж, — кажа баран, — такая мая доля. Але каб ня мучыцца мне доўга ды і табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косьці, стань лепш вунь у той лагчынцы і разяў рот, а я ўзьбягу на ўзгоракразганюся і сам ускочу табе ў рот.  
— Дзякуй за параду, — сказаў воўк. — Так і зробім.  
Стаў ён у лагчынцыразявіў рот і чакае. А баран узбег на горку, разагнаўся ды — трах! — рагамі ваўка ў галавуАж іскры пасыпаліся з вачэй у ваўкасьвету ён ня ўбачыў.  
Ачухаўся воўкпакруціў галавою і разважае:  
— Цікаваз'еў я яго ці не?  
А тым часам касец скончыў работу ды ідзе дахаты.  
Пачуў ён воўкавы словы і кажа:  
— З'есьці ня з'еў, але паспытаў лёгкага хлеба. 

свернуть

Беларускія сайты па адукацыі, выхаванні і развіцці дашкалят

"Вясёлка" - часопiс для дзяцей i iх бацькоў

http://www.veselka.by

"Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў

http://www.veselka.by

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

https://kazki.unicef.by

Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя

http://kazki.by

свернуть